Пра нас

Інстытут беларускай дэмакратыі – гэта амэрыканская вызваленая ад падаткаў непрыбытковая фундацыя. BDI падтрымоўвае змагароў за Свабоду ў Беларусі. Мы рэалізуем шэраг праектаў, уключаючы юрыдычную падтрымку (аплату адвакатаў) тых, каго арыштавалі ў Беларусі, а таксама матэрыяльную падтрымку іх сем’яў.

BDI быў заснаваны ў 2014-м годзе і прызнаны федэральнай падатковай службай ЗША ў якасьці публічнай фундацыі неабмежавана вызваленай ад падаткаў у адпаведнасьці з Разьдзелам 501(c)(3) Падатковага Кодэксу ЗША. Вы можаце тут скачаць афіцыйны ліст Падатковай службы, а тут праверыць іншую публічную падатковую і фінансавую інфармацыю. У адпаведнасьці з падатковым заканадаўствам ЗША, BDI абавязаны штогод публікаваць свае фінансавыя справаздачы, якія павінныя быць даступнымі для шырокага грамадзтва. Мы выконваем гэтае патрабаваньне праз падачу падатковай Формы 990, копію якой можна знайсьці па вышэй прыведзеным лінку.

У Раду дырэктараў BDI уваходзяць тры асобы: Юрась Зянковіч, беларуска-амэрыканскі юрыст і палітык; Дзьмітры Шчыгельскі, беларускі псіхіятр і грамадзкі дзяяч; а таксама доктар Сэм Клігер, сацыёлаг і былы савецкі дысідэнт.

This entry was posted in Uncategorized. Bookmark the permalink.